Кольчунская школа

MyCounter - счётчик и статистика

Яндекс.Метрика

Перейти к содержанию

Главное меню:


Апошні званок

Ах, як час ляціць імгненна!
І званок нам абвяшчае,
Што год скончыўся вучэбны
І ўжо лета наступае!

На святочнай лінейцы "Апошні званок" школа развіталася з 12 сваімі выхаванцамі - вучнямі 11 прававога класа.
Прысутнічалі ганаровыя госці: Т.А. Бізукойць прадстаўнік дэпутацкага корпусу Ашмянскага Савета дэпутатаў, М.Я. Абухоўская старэйшы інспектар групы кадраў Ашмянскага РАУС, І.С. Літвін супрацоўнік Ашмянскага РАУС, В.В. Макей прадстаўнік Кальчунскага сельскага савета.
Шчырыя словы віншавання і пажаданні поспехаў у далейшым дарослым жыцці гучалі ад дырэктара школы Я.С. Навіцкага, першай настаўніцы Т.А. Іоніс, класнага кіраўніка Н.Э. Буткевіч, участковага інспектара міліцыі Ашмянскага РАУС А.І. Ордаша - выпускніка нашай школы. Слова ад бацькоў выпускнікоў мела С.А. Галінская.
Дырэктар школы ўзнагародзіў выдатнікаў школы, пераможцаў алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый. Былі падведзены вынікі спаборніцтва сярод класаў школы "Лепшы ў спорце". Пераходныя кубкі атрымалі вучні 8 і 10 класаў. Па выніках рэалізацыі агульнашкольнага выхаваўчага праекта "Мы адна сям'я" самым актыўным класам у 2017/2018 навучальным годзе прызнаны 5 клас.

Добрага і цёплага ўсім лета! Да сустрэчы ў новым навучальным годзе!


ДалееPlayНазад

Галоўная старонка | Анонс мерапрыемстваў | Аб школе | Настаўніцкая | Информационная безопасность | Адно акно | Электронны зварот | Азбука безопасности | У суботні дзень | Вучням | Бацькам | Музей | Бібліятэка | Здаровы лад жыцця | Фотагалерэя | Ідэалогія | Профсоюз | Да 75-годдзя Хатынскай трагедыі | Электронны дзённік | Віртуальная дошка Гонару | XX районная спартакиада работников образования | Дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў | Карта сайта


Назад к содержанию | Назад к главному меню