Кольчунская школа

MyCounter - счётчик и статистика

Яндекс.Метрика

Перейти к содержанию

Главное меню:


Міжнародная краязнаўчая гасцёўня “Сустрэчы ў лістападзе”

ДалееPlayНазад

Міжнародная краязнаўчая гасцёўня да Дня нараджэння знакамітага вучона, урача, філосафа, асветніка, сына беларускага, польскага і літоўскага народаў Енджэя Снядэцкага "Сустрэчы ў лістападзе" ў дзявяты раз прайшла на Ашмяншчыне.
30 лістапада ў Дзень нараджэння Енджэя Снядэцкага краязнаўчая гасцёўня прыняла зацікаўленых людзей з розных краін і мясцін: з Познані і Быдгашчы Рэспублікі Польшча, з Вільнюса і Яшун Рэспублікі Літва, з Чэрвеня Мінскага раёна, Ліды і іншых. А таксама на сустрэчу завіталі госці з Ашмянскага раёна, вучні і настаўнікі школ.
Вучні нашай школы Бізукойць Уладзіслаў і Гіз Аксана ўсклалі кветкі да помніка нашага знакамітага продка - акадэміка Енджэя Снядэцкага.
Экскурсаводы Грыневіч Уладзіслаў, Міцкевіч Вольга прафесійна правялі экскурсію ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі "Вучоны нашай зямлі". У адказ атрымалі шчырыя словы падзякі і апладысменты. З захапленнем удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з творчай выставай "Постаці слаўныя краю майго", арганізаванай вучнямі аб'яднання па інтарэсах "Сябры музейнай справы".
Падчас канферэнцыі ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю патомкаў Енджэя Снядэцкага на беларускіх землях. Даведаліся, якія імёны зберагае Гародніцкая капліца - сямейная ўсыпальніца Снядэцкіх. З малой радзімай Енджэя Снядэцкага пазнаёміла прафесар Познаньскага медыцынскага ўніверсітэта Аніта Маговска. Навуковым супрацоўнікам Чэрвеньскага краязнаўчага музея Вабішчэвіч І.І. была прадстаўлена дзейнасць музея Станіслава Манюшкі ў г.Смілавічы. Аспірант кафедры захавання культурна-гістарычнай спадчыны Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Заблоцкая Т.М. паведаміла аб дзейнасці вучня Енджэя Снядэцкага фармацэўта Іагана Фрыдрыха Вольфганга. А бібліёграф бібліятэкі Урублеўскіх Літоўская акадэміі навук Біруце Райлене зачытала фрагменты сатырычнага твора Енджэя Снядэцкага "Юраманія".
Да 15-годдзя заснавання народнага музея "Вучоны нашай зямлі" вучні аб'яднання па інтарэсах "Сябры музейнай справы" перадалі сімвалічны падарунак будучым СЯБРАМ, якія прыдуць ім на змену пасля заканчэння школы.
Шыкоўным музычным падарункам на працягу ўсяго мерапрыемства прагучалі творы класічнай і сучаснай музыкі з рэпертуара народнага камернага аркестра Лідскага музычнага каледжа, мастацкі кіраўнік Ларыса Уладзіміраўна Рута.

Да наступных сустрэч у лістападзе!

"Ашмянскі веснік" аб міжнароднай краязнаўчай гасцёўні (чытаць)


Галоўная старонка | Анонс мерапрыемстваў | Аб школе | Настаўніцкая | Информационная безопасность | Адно акно | Электронны зварот | Азбука безопасности | У суботні дзень | Вучням | Бацькам | Музей | Бібліятэка | Фотагалерэя | Ідэалогія | Профсоюз | 75-летие Победы | Электронны дзённік | Віртуальная дошка Гонару | Дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў | Школа активного гражданина (ШАГ) | Карта сайта


Назад к содержанию | Назад к главному меню