Кольчунская школа

MyCounter - счётчик и статистика

Яндекс.Метрика

Перейти к содержанию

Главное меню:


Польскія вучні завіталі ў Кальчуны

Абаюдная зацікаўленнасць гісторыяй краін-суседак Беларусі і Польшчы, сучасным жыццём і планамі на будучае моладзі - вось галоўная мэта цеснага супрацоўніцтва паміж Дзяржаўнай установай адукацыі "Кальчунская сярэдняя школа" і Падставовымі школамі №1 і №2 горада Мураваная Гасліна з Польшчы.
З 12 па 16 мая Кальчунская школа гасцінна прымала вучняў і настаўнікаў горада Мураваная Гасліна.
У біяграфіі навучальных устаноў ужо шэсць гадоў творчага супрацоўніцтва ў галіне краязнаўства і музейнай справы. Дэлегацыя польскіх вучняў была запрошана калектывам школы з мэтай рэалізацыі плана супрацоўніцтва паміж нашымі навучальнымі ўстановамі і падпісання дамоўленасці аб далейшым супрацоўніцтве.
Кожны дзень вучні і настаўнікі нашай школы рыхтавалі розныя мерапрыемствы для сваіх гасцей. У першы дзень госцям была прапанавана экскурсія па гораду Ашмяны і Ашмянскаму раёну, падчас якой былі наведаны Ашмянскі краязнаўчы музей, сінагога, руіны Францішканскага касцёла, капліца ў Палянах, Гальшанскі замак Сапегаў.
Дэлегацыя польскіх вучняў і настаўнікаў наведала асноўныя гістарычныя аб'екты турысцка-краязнаўчага маршрута "Дарогамі Енджэя Снядэцкага". Падчас гэтай экскурсіі госці пазнаёміліся з гісторыяй аграгарадка Кальчуны, наведалі народны гісторыка-краязнаўчы музей "Вучоны нашай зямлі". Найважнейшым пунктам краязнаўчага маршрута з'яўляецца Гародніцкая капліца і магіла Енджэя Снядэцкага. Госці наведалі крыпту капліцы - сямейную ўсыпальніцу Снядэцкіх, і запалілі свечкі каля помніка на магіле Енджэя Снядэцкага. А таксама наведалі руіны Ботупскага палаца - мясціны, звязанай не толькі родам Снядэцкіх, але і з вядомымі паэтамі Адамам Міцкевічам, Юліушам Славацкім.
Другую палову дня нашы польскія сябры правялі ў Кальчунскай школе. Прайшліся па школе, зазірнулі ў класы, дзе іх чакаў творчы занятак падрыхтаваны настаўнікамі-мастакамі Н.Э.Буткевіч і В.С.Навіцкай.
Пасля творчага занятка ў спартыўнай зале школы адбыліся таварысцкія спартыўныя спаборніцтвы "Вясёлая спартландыя". Спартыўныя конкурсы былі падрыхтаваны вучнямі Кальчунскай школы пад кіраўніцтвам Г.Л.Тармасевіча. Дыплом пераможцы дастаўся гаспадарам школы, але ніхто не выйшаў з мерапрыемства без прыза.
На другі дзень адбылася сумесная экскурсія вучняў нашай школы і польскіх гасцей у г.Навагрудак. Вечарам гасцям была прапанавана прэзентацыя дзейнасці нашай школы, невялікі канцэрт і тэматычная дыскатэка.
Падчас сустрэчы Кальчунскія вучні правялі акцыю "Прызнайся ў любві Беларусі". Кожны польскі вучань і настаўнік павінны былі прадоўжыць сказ "Я люблю Беларусь, таму што…" У адказ пачулі:
- Я люблю Беларусь, таму што тут шмат гасцінных, прыемных, ветлівых людзей.
- Я люблю Беларусь, таму што тут захоўваецца гісторыя свайго краю, беражліва адносяцца да помнікаў гісторыі і культуры.
- Я люблю Беларусь, таму што тут вельмі смачны хлеб.
- Я люблю Беларусь, таму што тут шмат прыгожых хлопцаў і дзяўчат…
На памяць аб сустрэчы госці дэлегацыі польскіх школ атрымалі памятныя медалі, "Кальчунскі мёд" і "Кальчунскую гарбату". Кожны госць з задавальненнем атрымаў памятны сувенір з надпісам свайго імя на беларускай мове.
На трэці дзень польская дэлегацыя наведала горад Мінск, руіны Крэўскага замка. А вучні нашай школы чакалі сваіх сяброў на спецыяльна падрыхтаванай пляцоўцы ў школьным парку, каб пагуляць у розныя гульні, паспяваць песні, з'есці смачную каўбаску з беларускім хлебам…
З добрым настроем, станоўчымі эмоцыямі і надзеяй на далейшае супрацоўніцтва польскія вучні паехалі да дому.
Да наступных сустрэч, сябры!


ДалееPlayНазад

Галоўная старонка | Анонс мерапрыемстваў | Аб школе | Настаўніцкая | Информационная безопасность | Адно акно | Электронны зварот | Азбука безопасности | У суботні дзень | Вучням | Бацькам | Музей | Бібліятэка | Здаровы лад жыцця | Фотагалерэя | Ідэалогія | Профсоюз | 75-летие освобождения Беларуси | Электронны дзённік | Віртуальная дошка Гонару | Дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў | Школа активного гражданина (ШАГ) | Экзамены 2019 | Участники области II Европейских игр | Карта сайта


Назад к содержанию | Назад к главному меню