Кольчунская школа

MyCounter - счётчик и статистика

Яндекс.Метрика

Перейти к содержанию

Главное меню:


Тыдзень экалогіі

З 22 красавіка па 27 красавіка 2019 года ў школе прайшоў тыдзень экалогіі ў рамках месячніка "Экалогія дома. Экалогія душы".
Галоўная мэта тыдня: абагульненне і замацаванне ведаў вучняў аб сучасных экалагічных праблемах, павышэнне матывацыі да вывучання экалогіі.
На працягу тыдня прайшла акцыя "Чысты лес" па збору смецця і навядзенню парадку. Самымі актыўнымі ў акцыі сталі вучні 6 і 7 класаў.
На працягу тыдня ва ўсіх класах прайшла адзіная класная гадзіна "Природа не прощает ошибок", да дня Чарнобыльскай трагедыі.
25 і 26 красавіка валанцёрскі атрад "Добрае сэрца" прыняў удзел у працоўнай вахце памяці па добраўпарадкаванні помнікаў загінуўшым воінам у аг.Кальчуны, у в.Сямюны, на магіле акадэміка Е.Снядэцкага.
Свае веды і эрудыцыю вучні 8,9 класаў прадэманстравалі ў віктарыне "Этот загадочный подводный мир", якую падрыхтаваў і правёў настаўнік біялогіі П.Т.Мядзвецкас. У выніку гульні пераможцам стала каманда вучняў 9 класа.
Зямля - толькі маленькая частачка Сусвету, але толькі на ёй ёсць жыццё, а значыць, патрэбна старацца, каб прырода нашага агульнага дома не проста захоўвалася, а станавілася ўсё багацейшай і прыгажэйшай. Рашэнню экалагічных задач, разам з іншымі, была прысвечана інтэрактыўная гульня з бацькамі і вучнямі 7 класа "Сто к одному", якую падрыхтаваў і правёў класны кіраўнік Н.М.Аўсюкевіч. Мерапрыемства адбылося у пяты дзень тыдня 26 красавіка.
У суботні дзень малодшыя школьнікі прынялі ўдзел у віктарыне "Нашае здароўе - у нашых руках", якую падрыхтаваў і правёў класны кіраўнік Герасім Ю.Т.
Прымаючы ўдзел у мерапрыемствах тыдня экалогіі, вучні адкрылі для сябе шмат новага і цікавага, атрымалі дастатковую колькасць добрых эмоцый.



ДалееPlayНазад

Галоўная старонка | Анонс мерапрыемстваў | Аб школе | Настаўніцкая | Информационная безопасность | Адно акно | Электронны зварот | Азбука безопасности | У суботні дзень | Вучням | Бацькам | Музей | Бібліятэка | Здаровы лад жыцця | Фотагалерэя | Ідэалогія | Профсоюз | 75-летие освобождения Беларуси | Электронны дзённік | Віртуальная дошка Гонару | Дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў | Школа активного гражданина (ШАГ) | Экзамены 2019 | Участники области II Европейских игр | Карта сайта


Назад к содержанию | Назад к главному меню