Кольчунская школа

MyCounter - счётчик и статистика

Яндекс.Метрика

Перейти к содержанию

Главное меню:


Акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску"

З 19 па 23 лютага ў нашай школе прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” да Міжнароднага дня роднай мовы. У кожным класе праведзены інфармацыйныя гадзіны пад дэвізам “Не пакідайце мовы, нашай беларускай, каб не умёрлі…” . На ўроках беларускай мовы і літаратуры кожны разважаў: чаму я размаўляю на беларускай мове. Урокі былі нестандартнай формы: гульні, віктарыны, экскурсіі, віртуальныя падарожжы.Усе вучні актыўна ўключаліся ў работу: загадвалі загадкі, чыталі вершы, прымалі ўдзел у інсцэніроўках, рыхтавалі цікавы займальны матэрыял і рэфераты.На занятках па мастацтву вучні малявалі беларускія краявіды, сімвалы роднай краіны. Кожны перапынак быў запоўнены цікавым відэаролікам пра Беларусь. У суботні дзень і ў вольны ад урокаў час вучні наведвалі выставы ў школьнай бібліятэцы “Юбіляры”, “Пявучая, родная мова”, знаёміліся з перыядычнымі выданнямі на беларускай мове.
На папярэднім тыдні між вучняў VI - VIII класаў быў аб'яўлены конкурс сачыненняў на тэму "Мова - душа народа". Пераможцам стала вучаніца VIII класа Лыскойць Ангеліна.
22 лютага Пяткевіч Карына, вучаніца VII класа перамагла ў конкурсе чытальнікаў твораў беларускіх паэтаў з вершам А.Куляшова "Балада аб чатырох заложніках".


ДалееPlayНазад

Галоўная старонка | Анонс мерапрыемстваў | Аб школе | Настаўніцкая | Информационная безопасность | Адно акно | Электронны зварот | Азбука безопасности | У суботні дзень | Вучням | Бацькам | Музей | Бібліятэка | Здаровы лад жыцця | Фотагалерэя | Ідэалогія | Профсоюз | Да 75-годдзя Хатынскай трагедыі | Электронны дзённік | Віртуальная дошка Гонару | XX районная спартакиада работников образования | Дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў | Школа активного гражданина (ШАГ) | Карта сайта


Назад к содержанию | Назад к главному меню