Главное меню:
Цікавая і карысная сустрэча адбылася на класнай гадзіне 21 студзеня ў 2 класе. З нагоды Дня выратавальніка вучні сустрэліся з сяржантам унутранай службы Янцэвічам Я.В., які расказаў пра сваю складаную і цікавую работу, правёў пазнавальныя гульні, даў парады і рэкамендацыі дзецям як сябе паводзіць у час зімовага адпачынку, у час узнікнення пажару. Вучні з цікавасцю глядзелі і абмяркоўвалі мультфільм “Зімовыя забавы”.