Главное меню:
Мітынг, прысвечаны Дню Перамогі "У нашых сэрцах- памяць"
6 мая навучэнцы і настаўнікі Кальчунскай СШ прынялі актыўны ўдзел у правядзенні мітынгу, прысвечанага Дню Перамогі. Гэта мерапрыемства праводзіцца традыцыйна ў нашай школе. Калона складалася з першакласнікаў, акцябратаў, піянераў і членаў БРСМ. Сцяг школы і знамя піянерскай арганізацыі прыгожа развіваліся на вясновым ветрыку. Прыгожа апранутыя навучэнцы радаваліся яснаму сонейку Перамогі. Кожны каля помніка думаў пра адно і тое: пра смеласць і адвагу салдат, гераізм і самаадданасць партызан і пра ўсіх тых, хто, як мог, набліжаў Дзень Перамогі. Адкрыўся мітынг старшынёй Кальчунскага сельвыканкама Л.І. Янушкевіч, якая выказала словы пажадання ўсім прысутным: мірнага неба, дабрыні і міласэрнасці. Вядучыя ўспомнілі паіменна землякоў і ў памяць усіх, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны аб'явілі мінуту маўчання. Піянеры 5 класа падрыхтавалі невядомаму салдату ліст, у якім падзякавалі за тое, што абараняў нашу Радзіму, ахвяраваў сабою дзеля нас і ўсіх людзей. Вершаваныя радкі вучняў прававых класаў закранулі ўсіх прысутных да слёз "…спі ў брацкай магіле, салдат, чалавек, ты ў памяці нашай застаўся навек". Перад ускладаннем кветак кожны даў абяцанне, што памяць засталася назаўсёды, як неўміручая наша зямля і як вечна яркае сонца над ёй.
Галоўная старонка | Анонс мерапрыемстваў | Аб школе | Настаўніцкая | Информационная безопасность | Адно акно | Электронны зварот | Азбука безопасности | У суботні дзень | Вучням | Бацькам | Музей | Бібліятэка | Здаровы лад жыцця | Фотагалерэя | Ідэалогія | Профсоюз | 75-летие освобождения Беларуси | Электронны дзённік | Віртуальная дошка Гонару | XX районная спартакиада работников образования | Дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў | Школа активного гражданина (ШАГ) | Карта сайта