Кольчунская школа

MyCounter - счётчик и статистика

Яндекс.Метрика

Перейти к содержанию

Главное меню:


Тыдзень эстэтычнага выхавання

Тыдзень эстэтычнага выхавання

З 25 па 30 студзеня ў школе прайшоў тыдзень эстэтычнага выхавання. Кожны дзень адбывалася нешта цікавае і пазнаваўчае. З вучнямі 1-4 класаў праведзены занятак па нетрадыцыйных тэхніках у мастацтве, на якім высветлілася, што маляваць можна не толькі алоўкамі альбо фарбамі, але і незвычайнымі для гэтай справы матэрыяламі: драўляная стружка, воск, соль і іншыя.
Вучні пачатковых класаў стварылі выставу снежных скульптур пад адкрытым небам "На белом, белом покрывале января…"
Віртуальная экскурсія "Загадкі знакамітых карцін" пазнаёміла вучняў 7-9 класаў з гісторыяй і асаблівасцямі сусветна вядомых палотнаў, некаторымі стылямі і напрамкамі ў мастацтве.
Усе класы прынялі ўдзел у конкурсе "Жывапісны экспромт", у якім па выніках галасавання, атрымалі перамогу вучні 11 класа.
Напрыканцы тыдня адбылася дзённая дыскатэка "Бум-бум, чака-чака" для вучняў 1-5 класаў. На некалькі гадзін на дзіцячым свяце можна было стаць сапраўдным драконам, тыгранём, казачнай феяй і нават Чалавекам-павуком альбо Бэтмэнам пры дамапозе аквагрыма. Вучні з вялікім захапленнем разглядалі сябе ў люстэрку, радаваліся незвычайным вобразам.
У суботні дзень вучні 5,6,7 класа мелі магчымасць прыняць удзел у творчым занятку з элементамі арт-педагогікі "Прыгожае побач".
За актыўны ўдзел у тыдні эстэтычнага выхавання 1, 2, 3, 5 класы ўзнагароджаны граматамі. Лепшыя жывапісныя і графічныя работы ў выставе "Хамелеон" вучаніц 7 класа Гіз Аксаны, Кіткевіч Ангеліны і вучня 10 класа Кавалёнка Ільі адзначаны дыпломамі.

C:\Documents and Settings\Admin\Рабочий стол\на сайт. НЕДЕЛЯ ИСКУССТВА\0.jpg
Error File Open Error
ДалееPlayНазад

Галоўная старонка | Анонс мерапрыемстваў | Аб школе | Настаўніцкая | Информационная безопасность | Адно акно | Электронны зварот | Азбука безопасности | У суботні дзень | Вучням | Бацькам | Музей | Бібліятэка | Здаровы лад жыцця | Фотагалерэя | Ідэалогія | Профсоюз | Да 75-годдзя Хатынскай трагедыі | Электронны дзённік | Віртуальная дошка Гонару | XX районная спартакиада работников образования | Дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў | Школа активного гражданина (ШАГ) | Карта сайта


Назад к содержанию | Назад к главному меню