Кольчунская школа

MyCounter - счётчик и статистика

Яндекс.Метрика

Перейти к содержанию

Главное меню:


Падарожжа ў Мір - Навагрудак

Вясеннія канікулы ў падарожжы

Вучні і настаўнікі Кальчунскай СШ на вясновых канікулах адправіліся ў цікавае падрожжа: Кальчуны-Мір- Навагрудак.
Пабыць турыстамі ў гэты дзень пажадалі 25 вучняў і 5 настаўнікаў. Для некаторых сустрэча з загадкавым замкам была першай, а для некаторых чарговай. І кожны чакаў спаткання па-своему.
Перад паездкай нават склалі гістарычную даведку.
Мірскі замкавы комплекс (Мірскі замак) - выдатны прыклад абарончага дойлідства XVI стагоддзя. Ён размешчаны ў пасёлку Мір у Гродзенскай вобласці Беларусі.
Самыя раннія збудаванні выкананы ў гатычным стылі і адносяцца да XVI стагоддзя. Менавіта гэты беларускі замак быў закладзены ў пачатку XVI стагоддзя князем Іллінічам.
У 1568 годзе замак перайшоў у валоданне Мікалая Радзівіла, які дабудаваў яго ў стылі рэнесансу.
Уздоўж усходняй і паўночнай сцен замка быў пабудаваны трохпавярховы палац. Вакол узведзены земляныя валы з бастыёнамі на вуглах і ровам з вадой. У паўночнай частцы разбіты сад у італьянскім стылі. Штучнае возера было створана на поўдні.
У час Напалеонаўскіх войнаў замак сур'ёзна пацярпеў і стаяў у запусценні больш як стагоддзе.
Знаходзячыся ў руках багатай сям'і Радзівілаў, замак быў адноўлены ў пачатку XIX стагоддзя і прададзены Мікалаю Святаполк-Мірскаму ў 1895 годзе. Яго сын пачаў рэстаўрацыю замка, якая праходзіла пад кіраўніцтвам архітэктара Тэадора Буршэ.
Пасля вайны ў замку жылі тыя мясцовыя жыхары, дамы якіх былі разбураны ў час вайны, потым тут размяшчаўся ваенны гарнізон.
У 2000 годзе ЮНЕСКА ўключыла Мірскі замак у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.
Удалае спалучэнне архітэктурных стыляў готыкі, барока і рэнесансу робіць Мірскі замак адным з найбольш адметных замкаў у Еўропе.
У снежні 2010 года пасля актыўных рэстаўрацыйных работ Мірскі замак быў адкрыты для турыстаў.
Аднак абнаўленне замкавага комплексу Мір прадаўжаецца і цяпер. Існуюць планы аднаўлення італьянскага рэнесанснага саду, англійскага парку і сажалкі, рэстаўрацыі палаца Святаполк-Мірскіх. Рэстаўрацыя помніка архітэктуры завяршылася ў 2013 годзе.
Сёння ў Мірскім замку створаны ўмовы для правядзення міжнародных канферэнцый, прыёму гасцей і турыстаў: канферэнц-зала, гасцініца, рэстаран.
Наша падарожжа прадоўжылася знаёмствам са старажытным Навагрудкам. Першым спаткаў турыстаў помнік Міндоўгу, які запрасіў усіх наведаць гару Міндоўга і Навагрудскі замак. Мінулае і сучаснасць мы заўважылі дзвюх вежах замка: адна прыйшла са старажытнасці, другая - адноўленая сучаснымі майстрамі.
Незабыўныя ўражанні засталіся пасля наведвання культурна-гістарычных аб'ектах, звязаных з жыццём і дзейнасцю Адама Міцкевіча. Турысты наведалі Дом-музей, дзе нарадзіўся і жыў знакаміты паэт. Пакоі, мэбля, карціны, незвычайны інтэр'ер - усё нагададала нам, што мы дакрануліся да эпохі Адама Міцкевіча. Адна зала выклікала асаблівы інтарэс - кожны ўдзельнік экскурсіі ўбачыў там знаёмы партрэт нашага земляка Енджэя Снядэцкага. Асоба Адама Міцкевіча стала нам больш блізкай ад таго, што вучні прыпомнілі сабе звесткі аб тым, што паэт быў вучням нашага знакамітага земляка - Енджэя Снядэцкага. Дзельнікі экскурсіі далучыліся да акцыі "Еднасць" па сімвалічнаму збору зямлі, звязанай з Енджэем Снядэцкім, яго нашчадкамі і вучнямі.
Шчыра вітаў нашых турыстаў помнік Адама Міцкевіча, які знаходзіцца недалёка ад кургана "Бессмяротнасць", на які падняўся кожны вучань.
Вуліцы Навагрудка развітваліся з намі добрым надвор'ем і промнямі вясенняга сонца.
Уражанні незвычайныя. Акрамя цікавых звестак кожны турыст набыў сувеніры.
Спадзяёмся, што дзень 23 сакавіка запоўніўся ўсім і не толькі ў фотаздымках.


ДалееPlayНазад

Галоўная старонка | Анонс мерапрыемстваў | Аб школе | Настаўніцкая | Информационная безопасность | Адно акно | Электронны зварот | Азбука безопасности | У суботні дзень | Вучням | Бацькам | Музей | Бібліятэка | Здаровы лад жыцця | Фотагалерэя | Ідэалогія | Профсоюз | Да 75-годдзя Хатынскай трагедыі | Электронны дзённік | Віртуальная дошка Гонару | XX районная спартакиада работников образования | Дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў | Карта сайта


Назад к содержанию | Назад к главному меню