Кольчунская школа

MyCounter - счётчик и статистика

Яндекс.Метрика

Перейти к содержанию

Главное меню:


"Сустрэчы ў лістападзе - 2015"

Сустрэчы ў лістападзе – 2015
28 лістапада ў школе адбылася пятая міжнародная краязнаўчая гасцёўня “Сустрэчы ў лістападзе” да дня нараджэння нашага земляка Енджэя Снядэцкага. У мерапрыемстве прынялі ўдзел госці з Беларусі, Літвы і Польшчы, а таксама вучні і настаўнікі Кальчунскай школы, жыхары аграгарадка Кальчуны і горада Ашмяны.
Прывітальную тэлеграму даслала дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Генадзеўна Кучынская.


ПРЫВІТАЛЬНАЯ ТЭЛЕГРАМА
Паважаныя ўдзельнікі краязнаўчай гасцёўні!
Дарагія землякі, госці, сябры!

Шчыра вітаю вас з нагоды правядзення чарговых “Сустрэч у лістападзе - 2015”.
Ізноў лістапад, ізноў Кальчунская зямля, ізноў сустрэча сяброў, аднадумцаў, краязнаўцаў.
Рада, што сустрэчы ў краязнаўчай гасцёўні сталі традыцыйнымі. Яны даюць магчымасць вучням, настаўнікам, аматарам гісторыі розных краін сябраваць, абменьвацца ведамі і знаходкамі. Яны з’яўляюцца добрым повадам ганарыцца гісторыяй сваёй краіны, паважаць і разумець гісторыю краін-суседзяў. І, безумоўна, яны матывуюць нас стаць лепшымі - браць прыклад з жыцця і дзейнасці годных гістарычных асоб.
Незвычайнае па сваёй глыбіні і насычанасці жыццё пражыў Енджэй Снядэцкі, пакінуў пасля сябе добры след у навуцы: хімія, біялогія, медыцына, біяхімія, педагогіка, літаратура ўзбагаціліся адкрыццямі дзякуючы яго дзейнасці.
Я жадаю нашым юным удзельнікам гасцёўні быць такімі ж мэтанакіраванымі, працавітымі, неабыякавымі і стаць прафесійна паспяховымі.
Я жадаю актыўнага развіцця кальчунскаму школьнаму музею і набыцця новага імпульсу краязнаўчай дзейнасці на Ашмяншчыне.
Я жадаю замежным гасцям самых прыемных уражанняў ад наведвання нашай гасціннай Беларусі і яе маленькай часткі – Ашмяншчыны. На Беларусі з усёй шчодрасцю прымаюць сяброў і добра разумеюць, што ў сучасным мультыкультурным свеце важна жыць мірна, па правілах талерантнага добрасуседства.
Дарагія сябры! Будзьце шчаслівыя. Зычу вам цікавых зносін і умацавання сяброўства, крэатыўных ідэй і яркіх знаходак. Няхай цікавасць да гісторыі роднага краю пашыраецца!

З павагай, намеснік старшыні Пастаянай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання Наталля Кучынская.




Аб мерапрыемстве чытайце на старонках газеты “Ашмянскі веснік”

ДалееPlayНазад

Галоўная старонка | Анонс мерапрыемстваў | Аб школе | Настаўніцкая | Информационная безопасность | Адно акно | Электронны зварот | Азбука безопасности | У суботні дзень | Вучням | Бацькам | Музей | Бібліятэка | Здаровы лад жыцця | Фотагалерэя | Ідэалогія | Профсоюз | Да 75-годдзя Хатынскай трагедыі | Электронны дзённік | Віртуальная дошка Гонару | XX районная спартакиада работников образования | Дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў | Школа активного гражданина (ШАГ) | Карта сайта


Назад к содержанию | Назад к главному меню