Главное меню:
У рамках тыдня гуманітарных навук у школе была праведзена вечарына- роздум "Без чалавечнасці не будзе вечнасці", дзе разважалі пра вечнасць і чалавечнасць, пра тое, што не старэе з часам. Актыўнымі удзельнікамі мерапрыемства былі вучні 7-8 класаў. Выклікалі цікавасць многія моманты мерапрыемства і ў вучняў пачатковых класаў. Яны актыўна аналізавалі жыццёвыя сітуацыі, якія былі разыграны на сцэне вучнямі, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, адказвалі на пытанні, выказвалі свае меркаванні. Мерапрыемства нікога не пакінула раўнадушным . Абмяркоўваліся праблемы важныя для кожнага грамадзяніна Беларусі. Гаварылі пра нараджэнне і выхаванне дзяцей, пра міласэрнасць і другія рысы нацыянальнага характару, пра чалавечнасць і гуманнасць у гады вайны, пра тое, што трэба шанаваць і паважаць бацькоў сваіх. Чыталі вершы, спявалі песні, а напрыканцы вечарыны вызначылі, без чаго нельга жыць чалавеку. Вучні на выразаных з паперы лісточках напісалі словы і прымацавалі іх на дрэва вечнасці.